Дзяржаўная ўстанова культуры «Краязнаўчы музей г. Ельска»

Паводле Пастановы выканкама райсавета працаўнікоў у г. Ельску 2 ліпеня 1966 г. быў заснаваны музей Народнай Славы. У чэрвені 1976 года на базе музея Народнай Славы адкрыты Ельскі краязнаўчы музей. За час свайго існавання музей стаў своеасаблівай скарбніцай гісторыі раёна. Гонарам музея з'яўляецца выстава прац заслужанага працаўніка культуры БССР, самадзейнага мастака М. Засінца, яго творчасць — значная з'ява ў культуры Беларусі. У калекцыі музея — 65 прац мастака. Асноўнае месца ў экспазіцыі музея займае тэма Вялікай Айчыннай вайны. Тут прадстаўлены фотаздымкі і дакументы аб удзеле яльчан у партызанскім руху і ў барацьбе супраць фашысцкага тэрору. Засяроджваюць увагу наведвальнікаў і прадметы з этнаграфічнай калекцыі, якія характарызуюць развіццё рамёстваў на Елыпчыне. Найбольш цікавай для дзяцей з'яўляецца зала прыроды, у якой прадстаўлены раслінны і жывёльны свет рэгіёна. Асноўны фонд складае 3061 экспанат. Гасцей і жыхароў раёна чакаюць экскурсійныя маршруты «Дарогамі вайны» і «Ельскія краявіды», распрацаваныя супрацоўнікамі музея. Асноўная дзейнасць музея — збор, захаванне і прапаганда гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна.